Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні стартавала 2 мая. У пунктах рэгістрацыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана больш за 13 300 тэстаў, у тым ліку ў пунктах рэгістрацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы каля 12 000 тэстаў.
Вызначыцца з прадметамі і зарэгістравацца на ЦТ, аплаціць паслугу і забраць пропуск(а) у пункце рэгістрацыі абітурыентам неабходна паспець да 1 чэрвеня.
Рэгіянальны цэнтр тэсціравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы нагадвае, што працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску(-аў) у пункце рэгістрацыі. Пропуск на ЦТ абітурыенты забіраюць асабіста, з'явіўшыся ў пункт рэгістрацыі з дакументам, які сведчыць асобу.
Усю актуальную інфармацыю аб парадку рэгістрацыі на ЦТ можна знайсці на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы і па тэлефонах:
8 (0152) 67 01 01
+375 (33) 35 44 500