Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі ўніверсітэт імя М.І. Пірагова паспяхова рэалізавалі міждысцыплінарны праект. Абарона праекта адбылася 20 мая 2022 года з прымяненнем сістэмы відэаканферэнцсувязі адначасова ў Гродне і Маскве.
Асноўныя вынікі даследавання практычных праблем прызначэння, правядзення, ацэнкі і выкарыстання ў судовай дзейнасці заключэння судовага медыка-эксперта з улікам вопыту Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі прадставілі камісіі студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці "Правазнаўства" ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Пашкевіч і ардынатар лячэбнага факультэта спецыяльнасці. "Судова-медыцынская экспертыза" РНІМУ імя М.І. Пірагова Мілена Генджаліева.
Каардынатарам і ініцыятарам праекта выступіў доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Мартыненка, а кіраўніком з расійскага боку стаў доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры судовай медыцыны РНІМУ імя М.І. Пірагова Яўген Кільдзюшоў.
Па словах прафесара Ігара Мартыненкі, студэнты мелі магчымасць не толькі выступіць на міжнароднай канферэнцыі, але і апублікаваць сумесны артыкул. Акрамя таго, вынікі міждысцыплінарнага праекта "Асаблівасці прызначэння і методыкі правядзення судова-медыцынскай экспертызы па грамадзянскіх справах" укаранёны ў адукацыйны працэс па дысцыпліне "Грамадзянскі працэс" і даступны на адукацыйным партале.