Гасцямі вечара сталі кіраўніцтва ўніверсітэта, дэканы факультэтаў, госці з беларускіх і замежных ВНУ-партнёраў, прадстаўнікі навуковых арганізацый, заказчыкі кадраў, сябры факультэта.
На працягу 25 гадоў прафесійнага росту і развіцця факультэт эканомікі і кіравання займае высокія пазіцыі па развіцці эканамічнай адукацыі як у Гродзенскім рэгіёне, так і ў Рэспубліцы Беларусь.
Факультэт сёння - гэта спецыяльнасці, запатрабаваныя на рынку працы, вытворчыя практыкі, стажыроўкі і працаўладкаванне выпускнікоў на вядучыя прадпрыемствы рэгіёну, удзел у міжнародных акадэмічных праграмах, актыўнае студэнцкае жыццё, адзначыла дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая.
25-гадовы юбілей - гэта сталы ўзрост, пара новых здзяйсненняў і грандыёзных планаў. Дзякуючы падтрымцы мясцовых органаў улады, прафсаюзаў, на факультэце адчыняюцца новыя спецыяльнасці, забяспечваецца размеркаванне і працаўладкаванне выпускнікоў, выконваюцца навуковыя даследаванні. На працягу 25 гадоў ствараўся трывалы падмурак паспяховага будучага факультэта.
За гэтым святам стаіць шматгадовая праца і ўпартае жаданне выкладчыкаў даць студэнтам прафесійныя веды і ўменні, сфарміраваць патрыятычную асобу.
У гэты вечар было сказана шмат цёплых віншаванняў, уручана нямала ўзнагарод і падзяк. Свята скончылася, але праца ніколі не спыняецца!