З 25 па 27 мая праходзіў апошні від Рэспубліканскай універсіяды - 2021 па стральбе кулявой. Зборная каманда ўніверсітэта заняла другое месца, саступіўшы камандзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
У асабістых спаборніцтвах студэнтка 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Вікторыя Кічко стала другой у практыкаванні з пнеўматычнага пісталета, а студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Лізавета Цыдзік - трэцяй у практыкаванні з пнеўматычнай вінтоўкі.
Трэнер-прадстаўнік каманды інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Марына Ясене.
Віншуем рабят з паспяховым выступам!