У рамках канферэнцыі 28 чэрвеня ў Купалаўскім універсітэце абмяркуюць праектную дзейнасць як сродак рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў.
"Баркэмп ByProject 2022" пройдзе ў рамках Міжнароднага адукацыйнага марафону "Купалаўскія праекты" і аб'яднае навукоўцаў, метадыстаў, міжнародных цьютараў - спецыялістаў у галіне праектавання сеткавых праектаў і вэб-квестаў.
Канферэнцыя пройдзе ў рэжыме анлайн на платформе Webex. Удзельнікаў чакаюць лекцыі, круглы стол, трэнінгі, майстар-класы, мазгавы штурм, дыскусія і іншыя формы ўзаемадзеяння. Кожны жадаючы можа абраць найболей аптымальную для сябе форму ўдзелу ў завочным ці дыстанцыйным фармаце.
V неаканферэнцыя "Баркэмп ByProject 2022" праводзіцца з мэтай папулярызацыі сеткавай праектнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе як актуальнай адукацыйнай тэхналогіі, абмену вопытам у арганізацыі праектнай дзейнасці і выкарыстанні вэб-квестаў, стварэння спрыяльнага асяроддзя для распрацоўкі сумесных праектаў, павышэння ўзроўню прафесійных кампетэнтнасцяў педагогаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт матэматыкі і інфарматыкі. Падрабязную інфармацыю аб марафоне «Купалаўскія праекты» можна знайсці на сайце.
Канферэнцыя пройдзе 28 чэрвеня ў рэжыме online па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218А. Кантакты: makarova_np@grsu.by, kaf_stp@grsu.by (тэма «Баркэмп»), тел.: +375 152 39 58 95