На тэрыторыі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 горада Ваўкавыска навучэнцы каледжа змаглі паўдзельнічаць у раённым этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў на лепшую санітарную і добраахвотна пажарную дружыну.
Спаборніцтвы сярод пажарных каманд праводзяцца з мэтай папулярызацыі іх дзейнасці, удасканалення ў работнікаў арганізацый навыкаў тушэння пажараў, ліквідацыі аварый і надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Акрамя таго, спаборніцтвы накіраваны на прапаганду асноў бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва і ўдасканаленне навыкаў карыстання сродкамі пажаратушэння ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, а таксама накіраваны на праверку гатоўнасці да эфектыўных дзеянняў пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Для санітарных дружын конкурс - гэта праверка стану аснашчанасці, іх гатоўнасці да дзеянняў у складаных умовах надзвычайных сітуацый рознага характару, аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым, іх вынасу і пагрузцы на транспартныя сродкі для эвакуацыі ў лячэбныя ўстановы. Таксама спаборніцтва садзейнічае эфектыўнасці правядзення санітарна-гігіенічных, супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, ажыццяўлення догляду пацярпелых і хворых.
Удзельнікі спаборніцтваў атрымалі шмат станоўчых эмоцый і засталіся задаволены вынікамі спаборніцтваў.