Ва ўніверсітэце адбыўся інтэлектуальны квіз, арганізатарамі якога выступілі Прэзідыум Савета маладых спецыялістаў і Каардынацыйны студэнцкі савет ўніверсітэта. У інтэлектуальнай гульні прынялі ўдзел 9 каманд, у склад якіх увайшлі студэнты і маладыя спецыялісты.
Удзельнікам квіза неабходна было адказаць на пытанні з галіны літаратуры, геаграфіі, кінематографа, а таксама на агульную эрудыцыю і выканаць заданні з выявамі і відэаматэрыяламі на веданне гісторыі ўніверсітэта і Гродна.
Па выніках квіза І месца заняла каманда педагагічнага факультэта, ІІ месца прысуджана камандзе факультэта эканомікі і кіравання, ІІІ месца ўдастоена каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні атрымалі ў падарунак рэкламна-іміджавую прадукцыю ўніверсітэта, каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і сертыфікатамі.