Дзеці са студатрадаў ужо актыўна працуюць у дзіцячых лагерах - першая змена ў самым разгары! Мы не будзем змяняць нашай традыцыі і сёлета працягнем знаёміць вас з працай байцоў студэнцкіх атрадаў.
Прапануем акунуцца ў атмасферу дзяцінства дзякуючы аздараўленчаму лагеру "Зорка", у якім зусім нядаўна прайшла Спартландыя! Там працуе адзін з нашых педагагічных атрадаў, яго камандзір Марыя Камізорава, студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта.
Дарэчы, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы багатая гісторыя студэнцкіх атрадаў, і ўжо цягам дзесяцігоддзяў нашы студэнты атрымліваюць пуцёўкі ў працоўнае лета.
Байцы працуюць не толькі на Гродзеншчыне! Дзеці адправіліся ў іншыя гарады Беларусі і нават за мяжу. Амаль шэсць сотняў хлопчыкаў і дзяўчынак будуць працаваць у сэрвісных, педагагічных, будаўнічых і вытворчых атрадах. Усе яны зараджаны на плённую працу і актыўны адпачынак, бо жыццё ў студэнцкім атрадзе - гэта не толькі працоўны дзень, але і песні ля вогнішча, цікавыя знаёмствы і месцы, яркія эмоцыі.