Па традыцыі 14 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень донара. Студэнты і работнікі нашага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у акцыях бязвыплатнага донарства. У 2021-2022 навучальным годзе рады донараў папоўнілі больш за 500 купалаўцаў. Тварыць дабро, дапамагаць людзям, быць адкрытымі для добрых спраў сэрцам - гэта для супрацоўнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы жыццёвая пазіцыя.
У гонар свята ў Гродзенскім абласным цэнтры трансфузіялогіі ўручылі падзякі тым, хто актыўна далучыўся да донарства крыві. Сярод узнагароджаных былі і купалаўцы. Ім выказалі ўдзячнасць за актыўны ўдзел у прапагандзе бязвыплатнага донарства крыві і арганізацыю донарскіх акцый.
Віншуем!