Тыдзень моладзі і студэнцтва пройдзе з 20 па 26 чэрвеня пад слоганам "Moladz.by: памятаем традыцыі, жывем сучаснасцю, імкнемся ў будучыню!". У ГрДУ імя Янкі Купалы запланаваны шэраг мерапрыемстваў.
Пачнецца святочны тыдзень адкрытым дыялогам са старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыславам Гоеем пад назвай "З моладдзю на роўных", які пройдзе па адрасе: плошча Тызенгаўза, 2. На наступны дзень, 21 чэрвеня, пройдзе экскурсія па Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі для маладых вучоных, а таксама адбудзецца круглы стол «Шлях у навуку: ад ідэі да рэалізацыі». Важнай часткай Тыдня моладзі і студэнцтва стануць акцыя "Памяць" і аўтапрабег па спаленых фашыстамі вёсках, якія адбудуцца 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў гэты дзень 22 валанцёры-купалаўцы будуць працаваць у «Цягніку перамогі».
23 чэрвеня ў студэнцкім інтэрнаце па вуліцы Дубко, 20 адбудзецца спартыўны турнір паміж інтэрнатамі па валейболе, міні-футболе і баскетболе 3х3. На наступны дзень, 24 чэрвеня, запланавана працоўная акцыя "#За справу!", якая пройдзе ў Каложскім парку.
25 чэрвеня купалаўцы адправяцца ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю з акцыяй "Творым дабро разам". Завершыць тыдзень моладзі майстар-клас творчых калектываў ГрДУімя Янкі Купалы, які пройдзе ў навучальным корпусе на вуліцы Леніна, 32.