"Цягнік Перамогі" - унікальны праект, які дае магчымасць здзейсніць падарожжа ў ваеннае мінулае. Франтавы акоп, фашысцкі канцлагер, санітарны вагон, блакадны Ленінград і Брэсцкая крэпасць - кожны з 9-ці вагонаў - асобная старонка гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Больш за два дзясяткі валанцёраў-купалаўцаў і каардынатар валанцёрскага руху Валянціна Есіна суправаджаюць экскурсійныя групы па вагонах «Цягнікі Перамогі». Трохмерныя панарамы і макеты ў натуральную велічыню, аб'ёмны гук і ваенная хроніка, звыш 4 тысяч адзінак арыгінальнага рэквізіту - у мінулае з дапамогай сучасных тэхналогій.
Гасцямі ўнікальнай экспазіцыі сталі не толькі жыхары Гродна, але і пасажыры "Цягніка Памяці", які таксама сёння прыбыў у горад над Нёманам. Ён аб'яднаў моладзь Беларусі і Расіі. Разам яны здзяйсняюць неверагоднае падарожжа, даведаюцца новае аб журботным мінулым, аддаюць даніну памяці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ідучы па маршруце. Нашы валанцёры таксама прынялі ўдзел у суправаджэнні пасажыраў гэтага цягніка.