Па традыцыі на пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка павіншавала з прысваеннем вучонага звання прафесара па спецыяльнасці «Фізіка» Аляксандра Маскевіча, загадчыка кафедры агульнай фізікі, доктара фізіка-матэматычных навук.
Таксама Ірына Фёдараўна павіншавала дацэнта кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, кандыдата сацыялагічных навук Нарынэ Авецян, дацэнта кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, кандыдата тэхнічных навук Андрэя Ляжаву і дацэнта кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, кандыдата эканамічных навук Святлану Пратасеня .
Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта і Падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за бездакорную работу па падрыхтоўцы і правядзенні анлайн-сустрэчы па ўмацаванні супрацоўніцтва правінцыі Ганьсу (Кітайская Народная Рэспубліка) і Гродзенскай вобласці быў узнагароджаны Ванг Тао, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камун.
Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую работу, уклад у захаванне, развіццё і прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны была ўзнагароджана Юлія Семянчук, загадчык аддзела камплектавання, навуковай апрацоўкі фондаў і арганізацыі каталогаў навуковай бібліятэкі.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённую дзейнасць па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва з установамі адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, высокі ўзровень прафесіяналізму, актыўную жыццёвую і прафесійную пазіцыю была ўдастоена Кацярына Ігнацьева, прадстаўнік Пекінскага дабрачыннага фонду падтрымкі навучання і развіцця талент.
У рамках Савета ўніверсітэта былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу студэнтаў-даследчыкаў. Дыпломам 1-ай катэгорыі была ўзнагароджана Вераніка Гайдукевіч, магістрант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Дыпломаў 2-ай катэгорыі ўдастоены Яўген Занеўскі, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі і Вікторыя Казловіч, студэнт 5 курса філалагічнага факультэта.
Дыпломамі 3-яй катэгорыі былі ўзнагароджаны Кацярына Гуцко, магістрант юрыдычнага факультэта і Дар'я Зубава, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта былі ўзнагароджаны Бехруз Курбонаў, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта; Алена Маркевіч, студэнт 4 курса факультэта псіхалогіі; Юлія Маляўка, студэнт 4 курса факультэта псіхалогіі, Анастасія Рудніцкая, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта; Кацярына Саўко, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта; Вераніка Саўко, студэнт 2 курса філалагічнага факультэта.
За актыўны ўдзел у праектнай дзейнасці і паспяховую рэалізацыю міждысцыплінарных праектаў былі ўзнагароджаны Мікіта Акудовіч, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Кацярына Анашкевіч, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Дзмітрый Апон, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Валянцін Баўтрош, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання; Ангеліна Беразоўская, студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Ксенія Бяцейка, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання; Кірыл Васько, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Анастасія Куберская, студэнт 3 курса педагагічнага факультэта; Вера Лемберская, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Максім Маханько, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Надзея Раман, студэнт 2 курса факультэта псіхалогіі; Варвара Улановіч, студэнт 3 курса педагагічнага факультэта; Дар'я Якусевіч, студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
За добрасумленнае і адказнае выкананне абавязкаў старасты вучэбнай групы і актыўны ўдзел у дзейнасці па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу былі ўзнагароджаны Караліна Акутка, студэнт 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну; Эліна Велесік, студэнт 3 курса педагагічнага факультэта; Маргарыта Даніловіч, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры; Карына Копаць, студэнт 2 курса філалагічнага факультэта; Кацярына Леваненя, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Паліна Ліс, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта; Мікіта Нічыпар, студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання; Ксенія Салей, студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Лісты падзякі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленнае і адказнае выкананне абавязкаў старасты вучэбнай групы і актыўны ўдзел у дзейнасці па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу атрымалі Анастасія Акула, студэнт 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Іван Бухаленка, студэнт 2 курса інжынерна-будаўнічага факультэта.
Сёння ўпершыню на пасяджэнні Савета ўніверсітэта павіталі 11 новых членаў – гэта студэнты, якія прыйшлі на замену выпускнікам. Чакаем ад іх актыўнага ўдзелу ў пасяджэннях, нам важна іх меркаванне па пытаннях арганізацыі работы ўніверсітэта: Акудовіч Мікіта Віктаравіч, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Анішчык Ніна Віктараўна, студэнт 1 курса факультэта эканомікі і кіравання; Дзявятых Валерыя Дзмітрыеўна, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання; Лабоцкі Уладзімір Вітальевіч, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта; Лобач Міхаіл Андрэевіч, студэнт 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта; Мацко Андрэй Мікалаевіч, студэнт 1 курса факультэта мастацтваў і дызайну; Міранцова Аксана Валер'еўна, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры; Рамановіч Іван Уладзіміравіч, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта; Сербіна Маргарыта Іванаўна, студэнт 2 курса філалагічнага факультэта; Тучкоўская Юлія Іванаўна, студэнт 1 курса педагагічнага факультэта; Шумавец Надзея Мікалаеўна, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта.