Вынікі конкурсу «Куратар года - 2022» падвялі ў Купалаўскім універсітэце 23 чэрвеня.
Агульнаўніверсітэцкі конкурс «Куратар года» праводзіцца штогод з мэтай удасканалення і актывізацыі дзейнасці куратараў навучальных груп у агульнай сістэме выхаваўчай працы ўніверсітэта.
1 месца заняла Наталля Зямлянская, старшы выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, якая была ўдастоена звання "Куратар года-2022".
Прызёрам конкурсу, заняўшы 2 месца, стала Наталля Габец, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта.
Сярод прызёраў з трэцім месцам - Алена Бэкман, дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта.
Удзельнікі конкурсу паказалі новыя падыходы ў працы куратараў навучальных груп, абагульнілі і прадставілі свой досвед працы са студэнтамі, што кажа пра рост іх ролі ў выхаваўчым і адукацыйным працэсе ва ўніверсітэце.
Па рашэнні конкурснай камісіі пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.