З 17 887 зарэгістраваных тэстаў па Гродзенскай вобласці абітурыентамі выканана больш як 80 працэнтаў.
Засталося прайсці тэсціраванне па фізіцы, яно адбудзецца 30 чэрвеня, 2 ліпеня выпускнікі будуць здаваць гісторыю Беларусі, ЦТ па геаграфіі пройдзе 4 ліпеня, а 6 ліпеня адбудзецца тэсціраванне па сусветнай гісторыі (найноўшы час).
Нагадваем, што пры выкананні тэставых заданняў па фізіцы дапускаецца выкарыстанне калькулятара, які не з'яўляецца сродкам прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі.
Настойліва раім загадзя прыбыць у корпус тэставання, узяўшы з сабой пашпарт, пропуск, чорныя гелевыя ручкі.
Пачатак тэсціравання ў 11.00.
Да ўвагі
Звяртаем увагу абітурыентаў на тое, што ў Гродне 30 чэрвеня будзе праходзіць ІХ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У сувязі з гэтым магчымы змены маршрутаў і расклад руху грамадскага транспарту.