Прыём дакументаў у магістратуру на вочную і завочную формы атрымання адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыўся 5 ліпеня.
Да ўдзелу ва ўступных іспытах дапушчаныя 345 абітурыентаў, з якіх 195 абітурыента падалі заяву на дзённую форму атрымання адукацыі, а 150 - на завочную.
Уступныя іспыты па спецыяльнасцях для абітурыентаў магістратуры ў 2022 годзе праходзяць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 7 і 8 ліпеня ў 2 змены. Для кожнага абітурыента пры рэгістрацыі дакументаў электронная сістэма аўтаматычна вызначыла дату правядзення іспыту і канкрэтны час яўкі на экзамен, з мэтай скараціць час папярэдняга чакання пачатку ўступнага іспыту.
7 ліпеня паспяхова здалі ўступныя іспыты абітурыенты, якія паступаюць на 9 спецыяльнасцяў дзённай формы навучання: «Дашкольная адукацыя», «Камп'ютарная інжынерыя. Праграмуемыя комплексы, сістэмы і сэрвісы», «Прыкладная фізіка. Сучасныя метады і апаратура фізічных вымярэнняў», «Тэарэтычная і прыкладная лінгвістыка. Тэорыя мовы», «Музычнае мастацтва», «Прыкладная матэматыка і інфарматыка. Камп'ютарны аналіз даных», «Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Выяўленчае мастацтва і чарчэнне», «Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Адукацыйны менеджмент», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», а таксама на 9 спецыяльнасцяў завочнай формы навучання: «Паліталогія», «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія», «Фізічная культура і спорт. Педагагічная дзейнасць у аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры», «Юрыспрудэнцыя. Прававое забеспячэнне публічнай улады», «Навукова-педагагічная дзейнасць», «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт», «Экалогія», «Эканоміка. Эканоміка і інавацыйнае развіццё бізнесу», «Юрыспрудэнцыя. Прававое забеспячэнне гаспадарчай дзейнасці».
Залічэнне ў лік студэнтаў ІІ ступені атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 12 ліпеня, на платнай аснове - 14 ліпеня.