Арганізатарамі канферэнцыі выступіў Фінансавы Універсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (г. Масква).
Старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко і выкладчык кафедры англійскай філалогіі Юлія Мармыш выступілі з дакладам «Адукацыя пасля пандэміі: адаптуемся да пакалення Z і адпавядаем Альфа», у якім падзяліліся вопытам стварэння лічбавага навучальнага асяроддзя для студэнтаў пакалення Z і прагнозамі распрацоўкі інтэрактыўных метадаў навучання для прадстаўнікоў пакалення Альфа.
Праграма канферэнцыі была разлічана на два дні, на працягу якіх прайшлі пленарныя пасяджэнні, працавалі тэматычныя секцыі, арганізаваны майстар-класы выкладчыкаў маскоўскіх і рэгіянальных ВНУ Расіі і Беларусі.
Мерапрыемствы канферэнцыі прайшлі ў вочна-завочным фармаце: праца анлайн секцый транслявалася з дапамогай платформы Jazz by Sber, а майстар-класы былі праведзены з выкарыстаннем платформы Microsoft Teams.
Удзел прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта выклікаў цёплы водгук у арганізатараў канферэнцыі. Ад аргкамітэта Фінансавага Універсітэта пры Урадзе РФ паступіла запрашэнне пашырыць міжвузаўскія кантакты і наладзіць пастаяннае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне.