Для абітурыентаў, якія зарэгістраваліся для праходжання ЦТ, але не змаглі трапіць на ўступныя іспыты, прадугледжаны рэзервовыя дні здачы цэнтралізаванага тэсціравання.
Рэзервовымі днямі для правядзення ЦТ па беларускай і рускай мовах прызначаны 12 і 14 ліпеня. Па астатніх прадметах здаць тэсціраванне можна 12 і 16 ліпеня. Такім чынам, сёння пройдуць іспыты па ўсіх прадметах.
У Купалаўскім універсітэце ЦТ у рэзервовыя дні пройдзе ў навучальным корпусе па вуліцы Захарава, 32.
Зарэгістравацца на праходжанне цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні можна было толькі пры наяўнасці ўважлівай прычыны - хвароба, службовая камандзіроўка і шэраг іншых прычын, прадугледжаных заканадаўствам.