9 ліпеня 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці работнікі факультэта эканомікі і кіравання адправіліся на экскурсію па гістарычных мясцінах Брэсцкай вобласці, арганізатарамі якой выступіў прафсаюзны камітэт работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Турысты наведалі Ружанскі палац, змаглі пабываць у адным з найпрыгажэйшых мясцін нашай краіны – Косаўскім палацы роду Пуслоўскіх і наведалі дом-музей Тадэвуша Касцюшкі. Экскурсанты былі ўражаны архітэктурнымі збудаваннямі, прыгажосцю экспанатаў, этнаграфічнымі прадметамі побыту палацаў XVIII-пачатку XIX стагоддзя.
Асаблівае захапленне выклікала наведванне сусветна вядомага нацыянальнага парка "Белавежская Пушча", знаёмства з яго славутасцямі. У праграме тура была прадугледжана экскурсія па археалагічным музеі пад адкрытым небам, падарожжа па лясных масівах і знаёмства з багатай флорай і фаунай нацыянальнага парку.
Падарожжа атрымалася цікавым, насычаным і займальным. Наперадзе - новыя маршруты і новыя ўражанні ад гістарычных месцаў нашай Беларусі.