Члены студэнцкіх атрадаў працягваюць летнюю працу! Больш за 600 купалаўцаў працуюць у арганізацыях і на прадпрыемствах Гродзеншчыны і не толькі!
Ярка і весела праходзіць змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Сузор'е". Там быў арганізаваны лялечны тэатр "Маша і мядзведзь", конкурс "Міс лагер", а таксама рабяты адсвяткавалі Купалле, усе важатыя і адміністрацыя лагера прынялі ўдзел у канцэртнай праграме.
Камандзір атрада - студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Вераніка Лязоўская.