Залічэнне ў лік магістрантаў дзённай і завочнай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту адбылося 12 ліпеня.
На 110 месцаў дзённай бюджэтнай формы навучання прэтэндавалі 164 абітурыенты, на 46 месцаў завочнай бюджэтнай формы - 96 абітурыентаў. У 2022 годзе ўступныя іспыты праходзілі на працягу двух дзён, 7 і 8 ліпеня, у дзве змены. Для кожнага абітурыента пры рэгістрацыі дакументаў электронная сістэма аўтаматычна вызначала дату правядзення іспыту і канкрэтны час яўкі на экзамен з мэтай скараціць перыяд папярэдняга чакання.
Сярэдні бал па выніках уступных іспытаў у магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2022 годзе на дзённую форму атрымання адукацыі склаў 8,29, на завочную форму - 7,99.
Сярод залічаных магістрантаў 68% жанчын, 32% мужчын. Сярэдні бал дакументаў аб адукацыі магістрантаў дзённай формы атрымання адукацыі складае 8,29 бала, завочнай формы атрымання адукацыі - 8,55. 21 чалавек мае стаж работы па профілі спецыяльнасці, 102 чалавекі маюць навуковыя публікацыі, 15 чалавек маюць распрацоўкі, пацверджаныя актамі ўкаранення. 3 магістранты з'яўляюцца пераможцамі і дыпламантамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, 21 па выніках навучання на I ступені вышэйшай адукацыі ўзнагароджаны дыпломам студэнцкага навуковага таварыства.
Магістранты ГрДУ імя Янкі Купалы, залічаныя на бюджэтную форму навучання ў 2022 годзе, – гэта не толькі выпускнікі першай ступені Купалаўскага ўніверсітэта, але і Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага камерцыйнага ўніверсітэта ўпраўлення, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.П. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Залічэнне абітурыентаў у магістратуру на платнай аснове пройдзе 14 ліпеня.