Гродна адзначае 78-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага мітынгу ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў парку імя Жылібера. Ушанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў, ускласці кветкі і вянкі да Вечнага агню прыйшлі ветэраны, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, неабыякавыя жыхары абласнога цэнтра.