Калектыў сучаснай харэаграфіі "Stu-dance" пад кіраўніцтвам Дзіяны Духанінай заняў II месца ў конкурсе "Агонь танцаў" у намінацыі "Стрыт дэнс" у рамках фіналу нацыянальнага фестывалю-конкурсу "Агонь маладзёжных талентаў".
Фестываль праходзіў у тры туры - абласны (Мінскі гарадскі), кваліфікацыйны адбор, фінал. Фестываль праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчага і культурнага патэнцыялу моладзі, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі. Яго арганізатарам выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Падчас фестывалю таленавітая моладзь праяўляла сябе ў трох творчых напрамках - харэаграфія, вакал, арыгінальны жанр і пазмагалася за перамогу ў конкурсах "Агонь танца", "Агонь голасу", "Агонь унікальнасці".
Фестываль "Агонь маладзёжных талентаў" адбыўся ў рамках афіцыйнай праграмы Дня моладзі на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Дарэчы, больш за 50 купалаўцаў сталі часткай маштабнага культурнага свята.