Трэці дзень прыёмнай кампаніі Купалаўскага ўніверсітэта ў самым разгары! І вось зноў прыгожы лік - 1000-ы абітурыент. Ім стаў гродзенец Аляксандр Урбановіч. Малады чалавек скончыў сярэднюю школу № 34 г. Гродна і падаў дакументы на філалагічны факультэт.
Аляксандр абраў спецыяльнасць "Рамана-германская філалогія", ён з дзяцінства захапляецца вывучэннем замежных моў, асабліва ў яго ляжыць душа да англійскай. Абітурыент лічыць, што веданне моў вельмі актуальнае ў XXI стагоддзі.
– Спадзяюся, што ў мяне ўсё атрымаецца, і я змагу авалодаць некалькімі мовамі на філалагічным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта. Пакуль яшчэ не вырашыў, кім хачу быць пасля заканчэння ўніверсітэта. Жадалася бы паспрабаваць сябе ў розных сферах, у тым ліку і педагагічнай. На мой погляд, гэта выдатная прафесія, якая дае каласальны досвед у зносінах не толькі з дзецьмі, але і ў цэлым з людзьмі. Мне вельмі павезла, што ў маім родным горадзе ёсць такая прэстыжны ўніверсітэт, і мне не трэба з'яжджаць, каб атрымаць годную адукацыю, - падзяліўся Аляксандр.
Патэнцыйны купалавец прафесійна займаецца плаваннем і ўжо атрымаў званне кандыдата ў майстры спорту. Дарэчы, паступіць на філалагічны факультэт маладому чалавеку параіў яго трэнер.
Жадаем Аляксандру ўдачы ў паступленні і абавязкова стаць часткай дружнай купалаўскай сям'і!