Сёння - 20 ліпеня - апошні дзень прыёму дакументаў для паступлення на педагагічныя спецыяльнасці па выніках сумоўя.
Традыцыйна найбольш актыўна ў першыя дні работы прыёмнай камісіі падаюць дакументы для паступлення ў Купалаўскі ўніверсітэт абітурыенты, якія прайшлі навучанне ў профільных класах педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці. Рабяты пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэйшых за 7 (сем) балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнак не ніжэйшых за 8 (восем) балаў па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных іспытаў. Абавязковай з'яўляецца наяўнасць рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі. Гэтыя абітурыенты паступаюць па выніках сумоўя, якое адбудзецца ўжо 22 ліпеня.
Гутарка з выпускнікамі профільных класаў (груп) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці арганізуецца згодна з пералікам, які ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У Купалаўскім універсітэце гэта наступныя спецыяльнасці:
1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя»;
1-01 02 01 "Пачатковая адукацыя";
1-03 02 01 "Фізічная культура";
1-03 03 08 «Алігафрэнапедагогіка»;
1-03 04 04 "Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога";
1-21 05 01 "Беларуская філалогія (па напрамках)";
1-21 05 02 "Руская філалогія (па напрамках)";
1-31 01 01-02 “Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)”;
1-31 03 01-02 "Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)";
1-31 04 01-03 "Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)";
1-88 02 01 "Спартыўна-педагагічная дзейнасць (па напрамках)".
Нагадваем, што для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці і паступаюць па сумоўі, сёння - 20 ліпеня - заключны дзень прыёму дакументаў.