Да канца чацвёртага дня працы прыёмнай кампаніі - 2022 дакументы падалі 1604 абітурыенты.
На дзённую форму навучання прэтэндуюць 1229 абітурыентаў; на вячэрнюю, завочную, завочную скарочаную і дыстанцыйную формы - 375 абітурыентаў.
У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзены 344 заявы. Лідзіруючыя пазіцыі па-ранейшаму займаюць Брэсцкая вобласць (178) і Мінская вобласць (78).
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых чатырох дзён уступнай кампаніі, 39 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 21 паступаюць па-за конкурсам.
1 абітурыент з'яўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды, 49 абітурыентаў скончылі падрыхтоўчыя курсы і падрыхтоўчае аддзяленне факультэта давузаўскай падрыхтоўкі. 239 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй.
Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, працягнецца да 24 ліпеня ўключна. Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 25 ліпеня па 2 жніўня, інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента істотна скарачае час падачы дакументаў у прыёмную камісію, аднак не выключае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе вул. Леніна, 32.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67 - 01 - 01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500