Удзельнікі з Германіі, Італіі, Славеніі і Венесуэлы будуць вывучаць рускую мову на працягу двух тыдняў у Купалаўскім універсітэце.
Заезд гасцей адбыўся 30 ліпеня. У панядзелак, 1 жніўня, падчас афіцыйнага адкрыцця Летняй школы, удзельнікі змаглі пазнаёміцца паміж сабой, а таксама з выкладчыкамі і валанцёрамі.
У гэтым годзе Летняя школа рускай мовы будзе працаваць з 1 па 13 жніўня. Па словах арганізатараў, навучанне пройдзе ў вочным фармаце. Традыцыйна для тых, хто вывучае рускую мову, будуць арганізаваны майстар-класы па вырабе беларускага сувеніра і прыгатаванні страў беларускай кухні, дзякуючы чаму ўдзельнікі летняй школы змогуць пазнаёміцца з традыцыямі нашай краіны.
Для слухачоў школы будуць праводзіцца не толькі заняткі па рускай мове, але і лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, будуць арганізаваны аглядныя экскурсіі па горадзе, прагулкі па маляўнічых мясцінах і лесапаркавых зонах.
Акрамя таго, замежных грамадзян, якія вывучаюць рускую мову, чакае знаёмства з беларускім кінематографам.
Нагадаем, што ініцыятарам і арганізатарам праекта выступае кафедра сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.