У складзе педагагічных атрадаў у дзіцячых лагерах ужо працуюць больш за 250 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Дзеці задзейнічаны ў рабоце з адпачывальнікамі дзіцячых аздараўленчых лагераў "Юнацтва", "Сузор'е", "Дружба", "Купалінка", "Зорка Юбілейная", "Навука", "Азёры", а таксама "Арляня" (Расійская Федэрацыя) і "Марская" хваля» (Расійская Федэрацыя).
«Асноўнай перавагай педагагічнага атрада з'яўляецца тое, што студэнт можа паспрабаваць сябе ў ролі працаўніка, і тады ён пачне разумець, што ад добрасумленнай працы кожнага ў калектыве залежыць агульны поспех. І гэтае разуменне вельмі важнае ў прафесійным і асобасным росце» - адзначыла Кацярына Мацюкевіч, студэнтка філалагічнага факультэта, камісар атрада ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Купалінка».
Студэнцкія атрады Купалаўскага ўніверсітэта працуюць у дзіцячых лагерах на працягу ўсяго лета. Увогуле, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць: прымацоўваем фатаграфіі, каб вы прачулі гэтую атмасферу!