У 2022 годзе аб'яўлены набор на чатыры спецыяльнасці: "Правазнаўства", "Міжнароднае права", "Эканамічнае права" і "Мытная справа".
Працэс навучання характарызуецца практыка-арыентаванасцю, бо прыцягваюцца для выкладання практычныя работнікі органаў пракуратуры, юстыцыі, мытні, натарыята, адвакатуры і інш. Акрамя таго, студэнты праходзяць практыку, пачынаючы з першага курса, у праваахоўных органах і на мытні, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, з якімі заключаны доўгатэрміновыя дамовы. На факультэце функцыянуе зала судовых пасяджэнняў, у якой праводзяцца выязныя судовыя пасяджэнні для азнаямлення студэнтаў з працэсуальнымі патрабаваннямі па разглядзе грамадзянскіх, крымінальных і адміністрацыйных спраў. Студэнты самі рыхтуюць судовыя працэсы для замацавання навыкаў па працэсуальным праве.
На занятках студэнты разглядаюць выпадкі з судовай практыкі для фармавання практычных навыкаў, на практыкумах складаюць праекты розных дакументаў.
Для фарміравання практычных навыкаў важнай з'яўляецца дзейнасць юрыдычнай клінікі, у якой пад кіраўніцтвам выкладчыкаў аказваецца прававая дапамога малазабяспечаным пластам насельніцтва.
Для студэнтаў, якія захапляюцца творчасцю, ёсць магчымасць удзельнічаць у выпуску дзвюх студэнцкіх газет, стаць членам творчых калектываў. Спартсмены маюць магчымасць абараняць гонар факультэта і ўніверсітэта. Юрыдычны факультэт займае цягам шасці апошніх гадоў першае месца ва ўніверсіядзе.
Для заняткаў навуковай дзейнасцю працуе Студэнцкае навуковае таварыства. Канферэнцыі, алімпіяды, конкурсы - усе гэтыя мерапрыемствы дазволяць раскрыць здольнасці і таленты студэнтаў.
Прыём дакументаў на платную форму навучання заканчваецца 8 жніўня. Мы чакаем тых, хто хацеў бы стаць юрыстам-прафесіяналам і мытнікам!