Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове завяршыўся 8 жніўня. Прыёмная камісія прыняла 1303 заявы ад абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на платнай аснове пры плане прыёму 1205 чалавек.
Падчас уступнай кампаніі 2022 года ў прыёмную камісію Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы было пададзена 3562 заявы пры плане набору 2334, з іх 26 – для атрымання другой вышэйшай адукацыі.
Дакументы для навучання на дзённай платнай форме атрымання адукацыі былі прыняты ў 876 чалавек; на завочнай платнай - у 427 чалавек, з іх 253 - на завочную скарочаную форму атрымання адукацыі.
Самы вялікі конкурс сярод спецыяльнасцей дзённай платнай формы навучання быў сфарміраваны на спецыяльнасці "Дызайн (па напрамках)", "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" і групу спецыяльнасцей: "Фізіка", "Камп'ютарная фізіка", "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка", "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый", «Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы».
Высокі конкурс сярод спецыяльнасцей завочнай платнай формы са скарочаным тэрмінам навучання сфарміраваўся на спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка", "Фізічная культура".
Пасяджэнне прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў на платную форму навучання адбудзецца 10 жніўня.
З вынікамі залічэння кожны абітурыент зможа азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента.