Пасяджэнне прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове прайшло 10 жніўня.
Па выніках залічэння студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія будуць навучацца на платнай аснове, сталі 1134 чалавекі, з іх на дзённай форме навучання ў поўны тэрмін - 761, на завочнай форме ў поўны тэрмін - 142 і на завочнай форме ў скарочаны тэрмін - 231. Пры гэтым звыш лічбаў прыёму ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта залічаны 19 чалавек. 26 абітурыентаў залічаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой вышэйшай адукацыі.
Асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступілі на платную форму навучання, традыцыйна карысталіся група спецыяльнасцей “Дызайн (віртуальнага асяроддзя); Дызайн (касцюма і тканін); Дызайн (графічны)”, спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка” і група спецыяльнасцей “Фізіка; Кампутарная фізіка; Інфармацыйна-вымяральная тэхніка; Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый; Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы” дзённай формы навучання, спецыяльнасці “Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка” і “Фізічная культура” завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання, група спецыяльнасцей “Псіхалогія; Практычная псіхалогія" завочнай формы з поўным тэрмінам навучання.
Найвышэйшыя прахадныя балы сфарміраваліся на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» (281) і «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» (277) дзённай формы навучання; «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» (245) і «Турызм і гасціннасць» (211) завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання.
З вынікамі залічэння кожны абітурыент можа азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.grsu.by.