Сёння, 12 жніўня, у 16 гадзін у ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў удзельнікам Летняй школы рускай мовы-2022.
На працягу двух тыдняў замежныя госці з Германіі Італіі Венесуэлы і Славеніі вывучалі рускую мову, і ўжо сёння яны атрымаюць доўгачаканыя сертыфікаты!
Ініцыятар і арганізатар праекта – кафедра сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.