На галоўным сайце ўніверсітэта даступная інфармацыя аб засяленні ў інтэрнат студэнтаў 1-5 курсаў. Просім вас уважліва азнаёміцца з ёю! А таксама публікуем адказы на актуальныя пытанні па засяленні! Захоўвайце і рыхтуйцеся да пачатку новага навучальнага года.
Калі і як праходзіць засяленне ў інтэрнат?
Засяленне ў інтэрнат праходзіць у адпаведнасці з графікамі засялення і праходжання медыцынскага агляду. Усе графікі засялення на гэты год можна паглядзець ТУТ.
Што неабходна мець пры засяленні ў інтэрнат?
Напраўленне на атрыманне месца ў інтэрнаце, дадзеныя медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнат, пашпарт, 2 фатаграфіі памерам 3х4.
Які парадак праходжання медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнат?
Медыцынскі агляд праводзяць работнікі здраўпункта ўніверсітэта ў дзень засялення студэнтаў у інтэрнаты. Пры праходжанні медыцынскага агляду неабходна прад'явіць дадзеныя рэнтгенафлюараграфічнага абследавання (пры дасягненні ўзросту 17 гадоў і старэй); для тых, хто не дасягнуў узросту 17 гадоў - дадзеныя прышчэпак па ўзросту. Даведка аб абследаванні органаў грудной клеткі сапраўдная на працягу года на дату засялення.
Неабходна мець даведку з паліклінікі па месцы жыхарства (рэгістрацыі, прымацаванні) аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі. Тэрмін дзеяння даведкі - на працягу 7 дзён да даты засялення ў інтэрнат. Дадзеныя агляду гінеколага (для дзяўчат). Звесткі аб вакцынацыі ад інфекцыі COVID-19 (пры наяўнасці).
Што павінен ведаць кожны, хто пражывае ў інтэрнаце?
Правілы ўнутранага распарадку навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнатах.
Правілы пажарнай бяспекі для тых, хто пражываюе ў інтэрнаце.
Правілы эксплуатацыі электраабсталявання і выкарыстання электрапрыбораў у інтэрнатах.
З правіламі можна азнаёміцца ТУТ.