Спаборніцтвы праводзіліся з 4 па 12 жніўня сярод курсантаў ваенных навучальных устаноў і абаронных ведамстваў дзяржаў, якія ўваходзяць у CISM.
У праграме III Сусветных курсанцкіх гульняў былі спаборніцтвы па сямі відах спорту, такіх як міжнароднаму ваеннаму пяцібор'ю, лёгкай атлетыцы, спартыўнаму арыентаванню, стральбе, валейболу, плаванню і летняму біятлону.
Курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у плаванні, стральбе і лёгкай атлетыцы, дзе паказалі добрую спартыўную падрыхтоўку. Па выніках спаборніцтваў:
- Плаванне 4х100 кроль - 3 месца
- Плаванне 4х100 камбінаванае - 2 месца
- Лёгкая атлетыка эстафета 4х100 - 3 месца
- Стральба - 2 месца
Купалаўцы высока ацанілі як узровень арганізацыі ў цэлым, так і спецыяльна пабудаваныя або мадэрнізаваныя аб'екты спартыўнай інфраструктуры. Віншуем курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы з добрымі вынікамі і жадаем далейшых перамог!