Напярэдадні новага навучальнага года настаўнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі мясцовай улады абмеркавалі асноўныя напрамкі работы ў сферы адукацыі, а таксама задачы і перспектывы на традыцыйнай жнівеньскай канферэнцыі.
У раённым педагагічным форуме прынялі ўдзел старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч, а таксама рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Перш чым пачаць абмеркаванне пытанняў у рамках канферэнцыі, удзельнікі азнаёміліся з выязнымі экспазіцыямі музеяў устаноў адукацыі, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Кожная з іх была цікавая па-свойму.
Пасля прагляду выставы дэлегаты прыступілі да абмеркавання новага навучальнага года. Удзельнікі прадставілі досвед працы ў ваенна-патрыятычным, духоўна-маральным, экалагічным выхаванні праз экскурсійную дзейнасць, узаемадзеянне з вайскоўцамі-памежнікамі, стварэнне валанцёрскіх атрадаў, падтрымку мясцовых традыцый.
Важнай падзеяй канферэнцыі стала падпісанне дэталізаванай праграмы супрацоўніцтва, распрацаванай у рамках дамовы паміж Воранаўскім райвыканкамам і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.