Віншуем інструментальны ансамбль студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Народная творчасць (інструментальная музыка)", якія ставілі ўладальнікамі дыплома лаўрэата I ступені на Міжнародным замежным конкурсе-фестывалі "Hello London", які адбыўся ў Вялікабрытаніі.
Яўген Вадзейка, Святлана Грыгаровіч, Кацярына Гарошчык і Максім Ляўковіч прадстаўлялі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на міжнароднай арэне. Конкурс прайшоў у завочным фармаце.
Кіраўнік ансамбля - старшы выкладчык кафедры музычнага мастацтва Таццяна Янчурэвіч. Яна была ўзнагароджана лістом падзяКІ за найвышэйшы прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і шматгадовую карпатлівую працу.