Ужо заўтра, 9 верасня, купалаўцаў запрашаюць на вялікае спартыўнае свята, якое стане фінальным акордам комплекснага спартыўна-масавага фестывалю "Тыдзень спорту і здароўя"!
На працягу тыдня супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта прымалі ўдзел у розных спартыўных спаборніцтвах, правяраючы свае магчымасці, сілу і спрыт. Усё гэта яшчэ ў большай меры можна будзе паказаць 9 верасня на стадыёне па вуліцы Захарава, 32. Там у 15.00 пачнецца спартыўнае свята, якое прапануе самыя розныя віды актыўнасцей купалаўцам.
Супрацоўнікі і студэнты згуляюць у бачэ, валейбольны і футбольны конкурсы, будуць круціць хулахуп. Высветляць, хто самы трапны, выбіваючы "яблычкі" у дартс. Маштабнай і відовішчнай стане камбінаваная эстафета. Дарэчы, запланаваны два цікавыя майстар-класы – па скандынаўскай хадзьбе і гульні ў гарадкі.
Абавязкова прыходзьце паўдзельнічаць або пахварэць за сваіх сяброў! У любым выпадку добры настрой забяспечаны!
ШТО? Вялікае спартыўнае свята.
ДЗЕ? Стадыён па вуліцы Захарава, 32.
КАЛІ? 9 верасня а 15.00.