Конкурс праходзіў на тэрыторыі воінскіх часцей і спартыўных комплексаў Узброеных сіл Арменіі. Размяшчэнне ўсіх міжнародных каманд было арганізавана на тэрыторыі ліцэя ў Дыліжане. У складзе каманды, якая прадстаўляла Беларусь, быў курсавы афіцэр батальёна курсантаў Аляксандр Васілевіч.
Праграма конкурсу была разлічана на дзесяць дзён і ўключала ў сябе ваенна-спартыўнае спаборніцтва "Атлет", конкурс па прадметах баявой падрыхтоўкі "Ратнік", а таксама інтэлектуальны конкурс "Эрудыт". Акрамя таго, вайскоўцы прадэманстравалі свае здольнасці ў выкананні песень, танцавальных нумароў і чытанні вершаў на пазаконкурсным спаборніцтве - "Творчасць".
У конкурсе прынялі ўдзел вайскоўцы Расіі, Арменіі, Казахстана і Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў прайшла ў ваенна-спартыўным ліцэі імя Монтэ Мелканяна ў горадзе Дыліжан.
Каманда Беларусі стала трэцяй, зборная Узброеных сіл Расіі - другой, перамогу атрымала каманда Казахстана.