Турнір пройдзе ўпершыню і збярэ ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы каманды з шасці ўніверсітэтаў нашай краіны. З 15 па 17 верасня ўдзельнікам трэба паказаць сябе не толькі ў спартыўных спаборніцтвах, але і інтэлектуальных.
Заявіцца на ўдзел мог любы ўніверсітэт нашай краіны. Турнір праводзіцца для фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, а таксама для развіцця інтэлектуальна-творчай культуры.
У праграме ва ўдзельнікаў гульня «Што? Дзе? Калі?», конкурс дэбатаў, спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальны трыятлон, гульня «Знаўцы горада Гродна» і, канешне, культурная праграма.
Удзел у турніры прымуць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Турнір рэалізуецца нашым універсітэтам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам зацікаўленых устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.