Дыскусійныя форумы адбыліся ў рамках грамадска-палітычнага марафону "17 граняў адзінства", які праходзіць упершыню. Яго арганізатарамі выступаюць рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" і "Беларускае таварыства "Веды".
У Купалаўскім універсітэце адбыліся дзве дыялогавыя пляцоўкі, якія закранулі розны спектр тэм. У аўдыторыі 225 спікерамі выступілі дэкан факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч і намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Вараніца. Тут цэнтральнымі тэмамі сталі патрыятычныя каштоўнасці беларускага народа, нацыянальная ідэя беларускай дзяржавы, наш гістарычны шлях развіцця. А таксама ўдзельнікі падыскутавалі на тэму «Наш цывілізацыйны выбар, далейшае развіццё адносін з Расійскай Федэрацыяй, краінамі калектыўнага Захаду і «трэцяга свету».
Як адзначыў Віктар Белазаровіч, вельмі важна, што ўдзельнікамі дыялогавых пляцовак сталі студэнты, маладое пакаленне, якое будзе прадаўжаць слаўныя традыцыі беларускага народа.
- Падобныя дыскусійныя пляцоўкі дазваляюць нам яшчэ больш тонка адчуць адзінства і маналітнасць нашага грамадства. Пабудаваць карысць можна толькі сумеснымі намаганнямі, таму ўсё, што мы робім, накіравана на карысць нашай краіны. Важны ўклад абсалютна кожнага чалавека, - адзначыў Віктар Белазаровіч.
Значнасць удзелу моладзі ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, адзначыла і Святлана Вараніца.
- Старэйшае пакаленне больш глыбока пагружана ў дадзеную тэму, яна нам блізкая. Моладзь жа з-за ўзросту ўспрымае гэтае свята як усталяванае дзяржавай, але ўжо пачынае асэнсоўваць гісторыю гэтай даты на інтэлектуальна ўзроўні, апускаецца ў гістарычныя факты. Таму, на мой погляд, асноўная задача дыялогавых пляцовак - даведацца, што думае і адчувае моладзь, дапамагчы ёй знайсці эмацыянальныя пункты судакранання з Днём народнага адзінства, - падкрэсліла Святлана Вараніца.
Не менш важныя тэмы абмяркоўваліся на дыскусійным форуме, дзе спікерамі выступілі прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы Сняжана Семярнік і прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі пагаварылі аб шляху далейшага развіцця РГА "Белая Русь" і грамадскім запыце на партыйнае будаўніцтва на сучасным этапе развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.
- Без удзелу моладзі немагчыма існаванне сталай і прагрэсіўнай грамадзянскай супольнасці. Важна накіраваць яе энергію ў канструктыўнае рэчышча, дапамагчы ўсвядоміць, як яна можа рэалізаваць сябе ў гэтым працэсе, - распавяла Сняжана Семярнік.
Мінулыя дыскусійныя форумы, несумненна, будуць садзейнічаць фарміраванню высокай грамадзянскай самасвядомасці і дадуць станоўчую перспектыву для развіцця Беларусі.