Рэспубліканская дыктоўка адбудзецца 16 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства і будзе прымеркавана менавіта да гэтага свята. Удзел у напісанні дыктоўкі прыме Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.
Тэкст пад назвай "Дзень народнага адзінства" напішуць людзі па ўсёй краіне! Дыктоўка пачнецца ў 13.30. У Купалаўскім універсітэце праверыць сябе можна будзе ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі і ў 318 аўдыторыі галоўнага корпуса па вуліцы Ажэшкі, 22, а таксама на факультэтах універсітэта і ў каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гэтая дыктоўка запусціць цэлую серыю мерапрыемстваў, якія будуць аб'яднаны ў Тыдзень беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!". Напрыклад, будуць арганізаваныя тэматычныя кніжныя выстаўкі, анлайн-чэлендж “Льецца мова”, акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” і шмат іншага!