Сябры першаснай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», студэнткі факультэта эканомікі і кіравання прынялі ўдзел у якасці валанцёраў у першым абласным сямейным інтэлектуальным турніры «Васільковая Беларусь: кубікі гісторыі».
Першы абласны сямейны інтэлектуальны турнір "Васільковая Беларусь: кубікі гісторыі", ініцыяваны Гродзенскай абласной арганізацыяй ГА "Беларускі саюз жанчын" і прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў учора ў маладзёжным цэнтры "Гродна". Унікальная падзея аб'яднала 17 сем'яў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.
У якасці ганаровага члена журы ўдзел у мерапрыемстве прыняла дэкан факультэта эканомікі і кіравання, старшыня ВА ГрДУ імя Янкі Купалы ГА "БСЖ" Марына Карпіцкая.
Валанцёры пяршоўкі Купалаўскага ўніверсітэта дапамагалі ўдзельнікам турніру з запаўненнем анкет, лістоў адказу, а таксама ў складзе падліковай камісіі падлічвалі галасы і вызначалі пераможцу.
Сямейны турнір у Гродне стаў унікальнай падзеяй не толькі для нашага рэгіёну, але і для ўсёй краіны ў цэлым. У будучыні арганізатары плануюць зрабіць інтэлектуальнае шоу традыцыйным. Прадугледжваецца, што адборачныя туры будуць праводзіцца штогод у кожным раёне. Ужо ў Гродне да Дня народнага адзінства будзе праходзіць фінал турніру, які збярэ лепшых з лепшых.