Рэспубліканская ўніверсіяда-2022 па пляжным валейболе прайшла ў Гомелі з 14 па 18 верасня.
Адзін з самых валейбольных гарадоў Беларусі сабраў аматараў пляжнага валейбола. На працягу чатырох дзён студэнты вышэйшых навучальных устаноў краіны паказвалі сапраўдную барацьбу.
Па выніках універсіяды перамогу сярод дзяўчат атрымала каманда ГрДУ імя Янкі Купалы, якую прадстаўлялі Ксенія Каспер, студэнтка факультэта фізічнай культуры і Вікторыя Касцючык, студэнтка факультэта псіхалогіі.
У складзе мужчынскай каманды, якая заняла 5 месца, былі студэнты факультэта фізічнай культуры Мураўёў Яўген і Кашэвіч Ілля.
Трэнер каманды - дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Лісоўскі.