Купалаўцы прынялі ўдзел у акцыі «РАЗАМ для добрых спраў у Дзень народнага адзінства»! кансалідаванай акцыі грамадскіх аб'яднанняў Гродзеншчыны для дзяцей дамоў сямейнага тыпу і іншых уразлівых катэгорый дзяцей "РАЗАМ для добрых спраў у Дзень народнага адзінства"! Ініцыятыва правядзення гэтага мерапрыемства належыць Каардынацыйнаму савету грамадскіх аб'яднанняў і партый Гродзенскай вобласці.
Гэта было сапраўднае свята з калейдаскопам забаў для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу і дзяцей уразлівых катэгорый. Нашыя студэнты падарылі шмат радасці дзецям! З паветраных шароў яны стваралі розныя кветачкі, жырафаў, сабак і многіх іншых. Жадаючыя маглі паспрабаваць зрабіць фігуры самі.
Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў падарункі ад грамадскіх аб'яднанняў і, вядома ж, шмат станоўчых эмоцый.