Выязны пункт вакцынацыі будзе працаваць 23 верасня ў навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22, у кабінеце 123. Для таго, каб зрабіць прышчэпку, не трэба папярэдне запісвацца, але неабходна ўзяць з сабой пашпарт.
Прышчэпачны кабінет будзе працаваць з 12.00 да 14.00. Перад вакцынацыяй супрацоўнікі і студэнты праходзяць першасны агляд ва ўрача-спецыяліста. Медык звяртае ўвагу на слізістыя абалонкі, артэрыяльны ціск, тэмпературу. Доктар абавязкова збірае алергалагічны анамнез. Калі ўсё ў парадку, купалаўца прывіваюць. Дарэчы, вакцынавацца могуць і непаўналетнія студэнты пры наяўнасці пісьмовага дазволу ад бацькоў. Таксама ўрачы звяртаюць увагу на тое, што можна прывівацца адначасова ад каранавіруса і грыпу.
Медыкі нагадваюць, што пры павышэнні тэмпературы цела пасля прышчэпкі не трэба хвалявацца. Гэта нармальная рэакцыя на кампаненты вакцыны, яна пройдзе за пару дзён.
ШТО? Вакцынацыя.
ДЗЕ? Ажэшкі, 22, кабінет 123.
КАЛІ? 23 верасня, з 12 да 14.00.