У Мінску ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму Беларускі прамыслова-інавацыйны форум (belpromforum.by) адбылася кантактна-кааперацыйная біржа "Навука і прамысловасць - стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва".
У рабоце форуму прынялі ўдзел начальнік цэнтра трансферу тэхналогій купалаўскага ўніверсітэта Алена Апякун і загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман, якія прадставілі распрацоўкі вучоных універсітэта ў галіне аўтаматызацыі, матэрыялазнаўства, а таксама біятэхналогій.
У рамках мерапрыемства прайшлі прамыя перагаворы паміж распрацоўшчыкамі тэхналогій і прадстаўнікамі прадпрыемстваў - патэнцыйных спажыўцоў навуковай прадукцыі, праведзена абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва і выканання сумесных даследаванняў і распрацовак.
Былі прадстаўлены некалькі распрацовак купалаўцаў. "Лічбавыя сістэмы аўтаматызацыі вымярэнняў і кіравання", аўтар Андрэй Герман, загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі.
"Гібрыдныя вакуумныя пакрыцці для металаапрацоўчага і дрэваапрацоўчага інструмента", аўтар Яўген Аўчыннікаў, прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў.
"Камбінаваны і імабілізаваны сарбент у тэхналогіі напояў", аўтары Аксана Паўлава, дацэнт кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання і Марыя Трусава, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Дзяржаўнае прадпрыемства "Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" пры падтрымцы Выставачнага прадпрыемства "Экспафорум".
.