На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылася сустрэча студэнтаў са старшым інспектарам упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргеем Крупіцам. Сустрэча прайшла ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні супрацьпраўных паводзінаў сярод студэнцкай моладзі.
Студэнты 1 курса спецыяльнасцей "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый", "Сацыялогія" і "Журналістыка" прынялі ўдзел у інфармацыйна-прафілактычнай гутарцы з прадстаўніком УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На гэтай сустрэчы былі закрануты праблемы ўцягвання моладзі ў распаўсюджванне наркатычных і іншых псіхатропных рэчываў. Фарміраванне ў студэнтаў негатыўнага стаўлення да наркаманіі - з'яўляецца асноўнай мэтай такога тыпу сустрэч.
Таксама студэнты былі праінфармаваныя аб наступствах правапарушэнняў, звязаных з распіццём спіртных напояў і парушэннем правілаў дарожнага руху.