Моладзевыя паслы МУР Вера Мартынава, студэнтка юрыдычнага факультэта і Вадзім Гунько, студэнт факультэта біялогіі і экалогіі прынялі ўдзел у студэнцкім форуме Мэт устойлівага развіцця, які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Асноўнай задачай правядзення форуму было фарміраванне культуры ўстойлівага развіцця, рацыянальнага спажывання, гендэрнай роўнасці і папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў студэнтаў.
У форуме прынялі ўдзел не толькі маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, але і прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Паслы МУР актыўна ўдзельнічалі ў воркшопах і квізах, даведаліся пра асноўныя прынцыпы і формы жыцця “Zero-waste” і эка-маркіроўкі, а таксама наведалі навучальныя заняткі, якія былі накіраваны на дапамогу ў дасягненні іх мэт устойлівага развіцця. Для ўдзельнікаў і гасцей форуму былі арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі на вострыя і важныя тэмы сённяшняга дня. Дзеці дзяліліся сваім меркаваннем, а таксама прапаноўвалі розныя рашэнні для дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў нашай краіне.
На базе Выканаўчага камітэта СНД у горадзе Мінску адбылося заключнае мерапрыемства форума. Для маладзёжных паслоў МУР была праведзена экскурсія ў Музей гісторыі СНД, дзе студэнты пазнаёміліся з арыгінальнымі фатаграфіямі і дакументамі, якія аднаўляюць асноўныя этапы гісторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У ходзе экскурсіі ўдзельнікам форуму расказалі аб гісторыі стварэння Садружнасці, яго структуры, інстытуце старшынства Садружнасці Незалежных Дзяржаў, удзялілі ўвагу і новым праектам, якія ў хуткім часе рыхтуюцца да рэалізацыі.