Дабрачынная акцыя па зборы прадметаў першай неабходнасці пройдзе з 29 верасня па 6 кастрычніка. Гэтымі днямі на працягу працоўнага тыдня валанцёры будуць працаваць у фае навучальных карпусоў.
Акрамя таго, прадметы першай неабходнасці можна пакінуць на адрасы: вул. Ажэшкі, 22, каб. 228 і зав. Даватара, 3/1, каб. 101 з 8:30 да 17:00. Сабраныя ў рамках дабрачыннай акцыі прадметы будуць дастаўлены ў ГУСА "Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў" у вёсцы Пышкі.