У навучальным семінары "Ты-стараста!" прынялі ўдзел 72 старасты навучальных груп 1 курса набору 2022 года.
У пятніцу, 30 верасня па ініцыятыве Савета стараст універсітэта з мэтай акадэмічнай адаптацыі першакурснікаў быў арганізаваны навучальны семінар "Ты-стараста!" для старастаў навучальных груп 1 курса. У семінары прынялі ўдзел усе члены Савета старастаў універсітэта. Мадэратарамі выступілі старшыні Савета старастаў факультэта біялогіі і экалогіі і факультэта мастацтваў і дызайну Анастасія Акула і Караліна Акутка.
Студэнты казалі пра ролю старасты ў арганізацыі навучальнага працэсу, згуртаванні калектыва групы, фармаванні традыцый. Адмысловая ўвага была нададзена правам і абавязкам старасты вучэбнай групы, бо рабятам важна разумець, што стараста - гэта няпроста пасярэднік паміж дэканатам і факультэтам, а лідар, натхняльнік і капітан, які вядзе сваю групу да заваявання новых вяршыняў па хвалях ведаў.
Семінар прайшоў у форме дыялогу. Першакурснікі задавалі пытанні і выступілі з ініцыятывай зрабіць правядзенне семінара "Ты-стараста!" на пастаяннай аснове. Семінар будзе праходзіць кожную апошнюю пятніцу месяца. Падчас наступнай сустрэчы студэнты-першакурснікі даведаюцца аб рэйтынгу дзейнасці студэнтаў. Атрыманую інфармацыю студэнты пратранслююць у сваіх навучальных групах.