Курсант 3 курса ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Данііл Казлоўскі прыняў удзел у нацыянальным этапе VI Міжнароднага конкурсу ваенна-навуковых работ, прысвечанага 30-годдзю развіцця ваеннага супрацоўніцтва ўзброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД.
Ваенна-навуковая работа Данііла Казлоўскага была прызнана лепшай і будзе прадстаўлена на другі (міжнародны) этап конкурсу на базе Сакратарыята Савета міністраў СНД. Навуковым кіраўніком курсанта з'яўляецца дацэнт агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта, кандыдат гістарычных навук, маёр Аляксандр Хаванскі.
У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтнага журы работа атрымала высокую ацэнку і была адзначана граматай Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерала арміі Сяргея Шайгу.